• Атожылкі няскоранай дубровы

  • By: Radio Plato
  • Podcast

Атожылкі няскоранай дубровы

By: Radio Plato
  • Summary

  • Гэта серыя размоў з беларускімі музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой. Мы будзем гутарыць пра тое, як музыка дапамагае нам пераасэнсоўваць знаходжанне ў выгнанні і нявызначнасці, пра тое, якія выклікі гэта перад намі ставіць і ствараюцца магчымасці ў сітуацыі разарваных сувязяў, небяспечнасці, непрыняцця і цэнзуры.


    Падкаст вырашылі назваць "Атожылкі няскоранай дубровы" (гэта цытата з твора беларускага пісьменніка Хведара Жычкі), што ўвасабляе вобраз маладых парасткаў, якія прарастаюць недзе далей па-за межамі няскоранай Беларусі (і рыфмуецца трохі з асілкамі).


    Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Radio Plato
    Show More Show Less
Episodes
  • Эпізод 7. Ludmila Pogodina
    Mar 6 2025

    Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой📍

    🎧 У сённяшнім эпізодзе мы гутарым з пісьменніцай і куратаркай Людмілай Пагодзінай. Размаўляем пра жыццё ў Берліне, працу з нямецкімі кінафестывалямі і тое, як трансфармавалася супольнасць #KEEP MINSK WEIRD. Абмяркоўваем, у чым розніца паміж энтэртэймент-дыджэінгам і дыджэінгам як формай выказвання.

    Вядоўцы — радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук. Слухайце эпізод на ўсіх платформах! 🎙️✨




    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Show More Show Less
    1 hr and 8 mins
  • Эпізод 6. Ilya Gurin-Babayeu
    Jan 21 2025

    Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой📍

    У сённяшнім эпізодзе гутарым з музыкам Іллём Гурыным-Бабаевым. Нядаўна, пасля двух гадовага перапынку, Ілля выдаў EP Game O (thegurinbabayeu.bandcamp.com/album/game-o) - эксперыментальную плытку, якая даследуе музычны прадакашан праз гульню. EP, на наш погляд, атрымалася выдатнай, што і стала штуршком да нашай размовы. Пра навучанне ў University of the arts London, досвед эміграцыі, адрозненне паміж музыкай і гукам, а таксама, што такое няяўныя веды – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы

    Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Show More Show Less
    1 hr and 19 mins
  • Эпізод 5. Domsun
    Jul 19 2024

    Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой.


    У сённяшнім эпізодзе гутарым з музыкам і стваральнікам праекта Domsun Барысам Ключнікавым. Пасля 2020-га Барыс пераехаў у Познань, дзе працягнуў займацца музыкай. Там да першапачаткова электроннага праекту Domsun далучыліся гітарыст, бубнач, а таксама вакалісткі, якія пераўтварылі бэдрум-прадакшан у поўнавартасны лайв-гурт. Нядаўна ў Domsun выйшаў дэбютны альбом Accidents – сумесь еўрапейскай электронікі, меладычнага брэйкбіту і блюзовых вакальных сэмплаў. Альбом, на наш погляд, атрымаўся выдатны, што і стала штуршком да нашай размовы. Чаму лайвы і запісы Domsun адрозніваюцца, што такое познаньскае “Мы”, навошта вывучаць мову ў эміграцыі і як, на думку Барыса, гучаць Познань і Менск – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы.


    Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Show More Show Less
    46 mins

What listeners say about Атожылкі няскоранай дубровы

Average customer ratings

Reviews - Please select the tabs below to change the source of reviews.